Жыхарка Мінска ў навагоднюю ноч прайшла ад Акадэміі навук да плошчы Незалежнасці з бел-чырвона-белым сцягам

02.01.2016 / 10:51

Так адзначыла прыход новага года пенсіянерка Ніна Багінская.

Паліна Стацэвіч сустрэла Ніну Багінскую ў горадзе і распавяла радыё «Свабода»: «Сустрэлі ноччу. Казала, што робіць эксперымент — дакуль дойдзе. Ішла ад Акадэміі навук да касцёла Сымона і Алены — дайшла! Не спынілі, хоць і спрабавалі. Казалі, што з гэтым нельга хадзіць, яна адказвала: «Я ўжо ў тым узросце, што сама вырашаю, з чым мне хадзіць, тым больш, што на яго забароны няма». І яе адпускалі.. Вось так вось! Такі падарунак на Новы год. Такая прыемная сустрэча! Усіх з Новым годам! Разам зможам! Жыве!»