Беларусь прайграла Швейцарыі ў першым матчы за права застацца ў топ-дывізіёне моладзевага чэмпіянату свету па хакеі

03.01.2016 / 09:28

У першым матчы за права застацца ў топ-дывізіёне моладзевага чэмпіянату свету па хакеі беларуская зборная прайграла швейцарцам з лікам 1: 5 (1: 1, 0: 2, 0: 2).

Шайбы закінулі: 1:0 - Дзмітрый Буйніцкі (1.59, у большасці), 1:1 - Род Ноа (6.36), 1: 2 - Дзяніс Мальгін (35.36), 1:3 - Дам'ен Рыа (38.41), 1:4 - Жульен Прыве (51.05), 1:5 - Тыма Маер (58.59, у большасці).

Другі матч супернікі правядуць 3 студзеня. Серыя праводзіцца да дзвюх перамог адной са зборных, таму час для трэцяй гульні зарэзерваваны 5 студзеня.

У групавым раўндзе Беларусь і Швейцарыя занялі апошнія месцы ў сваіх квінтэтах.