Украіна развіталася з «Савецкім шампанскім»

03.01.2016 / 15:25

Папулярная ва Украіне гандлёвая марка «Советское Шампанское», якую вырабляе Кіеўскі завод шампанскіх вінаў «Сталічны», вымушана была змяніць сваю назву з-за закона аб дэкамунізацыі, паведамляе інфармацыйнае агенцтва 112.ua.

Цяпер папулярны напой мае назву «Советовское Шампанское».

Як адзначылі на заводзе «Сталічны», гэта было зроблена, каб «захаваць адзін з самых галоўных атрыбутаў навагодняга свята».

На якасць напою змена назвы не паўплывае.