Судан выдварыў з краіны іранскага пасла
04.01.2016 / 15:39
Улады Судана на фоне нападу на пасольства Саудаўскай Аравіі ў Тэгеране абвясцілі пра выдварэнне з краіны іранскага пасла, паведамляе тэлеканал Al Arabiya спасылаючыся на заяву адміністрацыі прэзідэнта краіны Амара аль-Башыра.
«Рэспубліка Судан абвясціла пасла Ірана персонай нон-грата і запатрабавала ад усіх служачых дыпламатычнага прадстаўніцтва пакінуць краіну. Таксама было прынята рашэнне адклікаць з Ірана суданскага пасла», — гаворыцца ў заяве.
Раней у панядзелак аб разрыве дыпламатычных адносін з Іранам абвясцілі Саудаўская Аравія і Бахрэйн.