У Баранавічах дзяўчына павіншавала мінака з Новым годам і атрымала ў лоб

04.01.2016 / 17:43

Здарэнне адбылося на вуліцы Леніна раніцай 1 студзеня.

«Дзяўчына віншавала мінакоў з Новым годам. Крыкнула віншаванне і мужчыну, які ішоў па другім баку вуліцы. Той у адказ на гэта падышоў да яе і ударыў у лоб», — паведаміў Святаслаў Бармоцін, намеснік начальніка Баранавіцкага міжраённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

За дзяўчыну заступіўся хлопец, які быў з ёй. Хуліган ударыў і яго. Пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю.

Хулігана — 27-гадовага жыхара Баранавічаў — затрымалі супрацоўнікі Дэпартамента аховы. Гараджанін быў п'яны. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа.