Фінляндыя выйграла моладзевы чэмпіянат свету па хакеі

06.01.2016 / 07:54

Маладзёжная зборная Фінляндыі заваявала залатыя медалі МЧС-2016, абыграўшы ў фінальным матчы турніру Расію (авертайм 4:3).

Фіны выйгралі МЧС другі раз за апошнія тры гады. У 2014 годзе Фінляндыя выйграла чэмпіянат свету, перамогшы шведаў у авертайме з лікам 2:1.

Зборная Беларусі, нагадаем, пакідае элітны дывізіён. Беларусы ў групавым раўндзе прайгралі фінам з лікам 0:6.