У Полацкім раёне ў старой жанчыны скралі казу

06.01.2016 / 10:41

У Полацкім раёне ў пенсіянеркі скралі казу, паведамілі ў прэс-службе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Жанчына 1937 года нараджэння звярнулася да праваахоўнікаў позна ўвечары 4 студзеня і паведаміла, што каля 21 гадзіны невядомы з яе незачыненага хлева скраў казу. Шкоду яна ацаніла ў 4 млн рублёў

Супрацоўнікі РАУС ўсталявалі, што злачынства здзейсніў мясцовы жыхар — непрацуючы мужчына 1986 года нараджэння. Міжраённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.205 КК.