Напад на паліцэйскі ўчастак у Парыжы: у тэрарыста быў сцяг ІД

07.01.2016 / 19:28

leparisien.fr

У застрэленага пры нападзе на паліцэйскі ўчастак у Парыжы знойдзены пры сабе ліст паперы з выявай сцягу «Ісламскай дзяржавы». Пра гэта паведаміла пракуратура сталіцы Францыі.

Акрамя таго, пры сабе ў нападніка была напісаная ад рукі ўдзячнасць на арабскай мове, дакладны змест якой пакуль не раскрываецца, а таксама мабільны тэлефон.

Праваахоўныя органы расследуюць напад на паліцэйскі ўчастак як тэрарыстычны акт, дадалі прадстаўнікі пракуратуры Парыжа.