Навукоўцы: Людзі ніколі не змогуць адмовіцца ад цукру

10.01.2016 / 19:02

Амерыканскія навукоўцы лічаць, што людзі ніколі не змогуць адмовіцца ад цукру. Да такой высновы яны прыйшлі пасля правядзення шэрагу навуковых эксперыментаў, паведамляюць інфармагенцтвы.

favim.com

Як тлумачаць навукоўцы, справа не толькі ў смакавых прыхільнасцях, але і рэакцыі арганізма на адсутнасць салодкага. Пасля спажывання шакаладу або цукерак у чалавека можа ўзнікаць залежнасць, падобная да наркатычнай, сцвярджаюць спецыялісты. І нават тыя, хто выконвае строгую дыету і адмаўляецца ад забароненых прысмакаў, усё роўна спажываюць «схаваны» цукар разам з сумесямі спецый, хлебам і некаторымі іншымі прадуктамі.

Даследчыкі звяртаюць увагу, што натуральныя цукры — напрыклад, лактоза і фруктоза — менш шкодныя для арганізма, чым трысняговы цукар і цукар з буракоў. Выкарыстоўваючы натуральныя цукры, чалавек задавальняе патрэбнасць арганізма ў салодкім з меншай шкодай для фігуры, нагадваюць навукоўцы. Аматарам салодкага таксама рэкамендуецца ўключаць у свой рацыён больш прадуктаў, багатых бялком і клятчаткай.