Мінтурызму: Беларускім гасцініцам варта зніжаць цэны

11.01.2016 / 07:54

Беларускім гасцініцам варта зніжаць свае цэны. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ заявіў намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной.

«Мы прааналізавалі кошт гасцініц. У Маскве тры зоркі каштуе $40, у Прыбалтыцы - $ 30-40, у нас - $ 65-70. Ні ў якім разе нельга дапускаць гэтага. Гасцініцам і іншым сродкам размяшчэння неабходна зніжаць свае выдаткі і збіваць гэтую цану», - упэўнены Міхаіл Партной.

Намеснік міністра звярнуў увагу, што свабодныя месцы ёсць і ў беларускіх санаторыях, і ў гасцініцах. «Нам усё-такі неабходна не на высокай цане і пры незапоўненых гасцініцах працаваць, а, маючы нізкую маржу, браць аб'ёмамі», - упэўнены ён.

Па словах Міхаіла Партнога, топ-7 краін, жыхары якіх часцей прыязджаюць у Беларусь, выглядае наступным чынам: Расія, Вялікабрытанія, Германія, Украіна, Кітай, Польшча, Турцыя.