Лукашэнка заклікаў урад думаць пра людзей

11.01.2016 / 12:54

Аляксандр Лукашэнка нацэльвае ўрад думаць пра людзей і вытворчасці пры рэалізацыі эканамічнай палітыкі. Пра гэта сёння ішла размова ў час даклада кіраўніку дзяржавы першага намесніка прэм'ер-міністра Васіля Мацюшэўскага.

Першы віцэ-прэм'ер прадставіў кіраўніку дзяржавы бачанне ўрадам сітуацыі ў 2016 г. з улікам зменаў знешніх макраэканамічных умоў, а таксама сярэднетэрміновыя перспектывы выхаду на ўстойлівыя тэмпы эканамічнага росту.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што «пры ўсіх праблемах і цяжкасцях (іх будзе яшчэ нямала) нам трэба думаць пра людзей, пра вытворчасць, пра развіццё ды займацца абавязковымі рэчамі».

Пры гэтым кіраўнік краіны запатрабаваў, каб аналіз перспектыў праводзіўся ў глабальным плане, не абмяжоўваўся адным рынкам і адным напрамкам. «Хацелася б, каб мы рассунулі гэтыя рамкі і паглядзелі шырэй на тое, што адбываецца. Гэта будзе сапраўдны аналіз, ад якога нікуды не дзецца», - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.