У сераду таксама снег, галалёдзіца, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

12.01.2016 / 11:16

У Беларусі ў бліжэйшыя суткі, 13 студзеня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, у паўднёвых раёнах - мокры снег, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Чакаюцца слабыя завіруха і галалёд. Па паўднёвым усходзе на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-заходні з пераходам на паўднёва-заходні 4—9 м/с, ноччу будуць парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 1—8 градусаў марозу, ноччу па поўначы будзе да мінус 10, днём у паўднёва-заходніх раёнах — ад нуля да плюс 2.