У раёне Міргарада на ўсходзе Украіны снегавое покрыва дасягнула 50 см, а ў Варшаве і Рызе снегу амаль няма

12.01.2016 / 11:38

У Мінску снегавы пакроў па стане на 9.00 ранку 12 студзеня дасягнуў 22 см, але снег працягвае ісці.

У Варшаве і Рызе снегу амаль няма.

У Вільні снегавы пакроў складае 12 см, у Кіеве 14 см.

А еўрапейскі полюс снегу на сёння — не ў Карпатах, як часта бывае, а на ўсходзе Украіны. У раёне гарадоў Міргарад, Гадзяч, Ромны таўшчыня белай пярыны дасягнула ўжо 50 см.

vk.com/foto_romny.

У горадзе Крэменчуг здарыўся нават кур'ёз. Снегу насыпала столькі, што снегаачышчальнік камунальнікаў не заўважыў засыпанага аўтамабіля «Таўрыя» і пашкодзіў яго.