ДАІ папярэджвае кіроўцаў пра снежны занос на МКАД-2

12.01.2016 / 12:44

«У ДАІ паступіла інфармацыя аб цяжкасці руху на аўтадарозе Мінск — Маладзечна — Нарач у Мінскім раёне на развязцы з трасай М14 (МКАД-2). На пуцеправодзе утварыўся снежны занос», — распавялі ва ўпраўленні.

На дадзены ўчастак дарогі накіраваныя дадатковыя сілы снегаўборачнай тэхнікі для ліквідацыі перашкодаў.