У Мінскім раёне кіроўца пасля ДТЗ пакінуў паміраць жанчыну з дзіцем

12.01.2016 / 13:24

ДТЗ адбылося 12 студзеня, каля 0.00, на 22-м км трасы Р-23 Мінск — Слуцк — Мікашэвічы.

— Каля вёскі Беліца кіроўца «Опеля» няправільна выбраў хуткасць і не ўлічыў стан дарогі, з-за чаго машына з'ехала з дарогі і ўрэзалася ў асвятляльную мачту, — распавялі ў ДАІ Мінскай вобласці. — Ад удару аўтамабіль разарвала на часткі.

68-гадовая пасажырка Opel загінула на месцы аварыі. 5-гадовая дзяўчынка атрымала чэрапна-мазгавую траўму, множныя ўдары і ранкі галавы і твару. Яна шпіталізавана.

Кіроўца-віноўнік ДТЗ з месца збег.

Па факце гібелі заведзена крымінальная справа. Абставіны здарэння ўдакладняюцца.