Etihad Airways адмяніла рэйс Мінск—Абу-Дабі з прычыны снегападу
12.01.2016 / 18:33
Авіякампанія Etihad Airways адмяніла сённяшні рэйс EY-062/B2-0352 Мінск—Абу-Дабі, які павінен быў адправіцца з Нацыянальнага аэрапорта Мінск у 13.50, паведамілі ў прадстаўніцтве Etihad Airways у Мінску.
Рэйс EY-061/B2-0351 з Абу-Дабі павінен быў прызямліцца ў Мінску ў 12.50. «Цяпер самалёт знаходзіцца на аэрадроме ў Вільні. Сказаць, у колькі ён адправіцца ў беларускую сталіцу, мы не можам. Адпаведна, рэйс Мінск—Абу-Дабі сёння не адбудзецца. Хутчэй за ўсё, пасажыры гэтага рэйса вылецяць па маршруце заўтра», — паведамілі у прадстаўніцтве Etihad Airways у Мінску.