Пасля выбуху ў Стамбуле ў Турцыі затрыманыя трое расіян

13.01.2016 / 11:12

Генконсульства Расіі ў Антальі пацвердзіла інфармацыю пра затрыманне трох расійскіх грамадзян. Па інфармацыі турэцкіх СМІ, затрыманне было праведзена ў рамках аперацыі супраць тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» пасля тэракту ў Стамбуле.

Аперацыя турэцкіх праваахоўнікаў прайшла 12 студзеня пасля выбуху ў Стамбуле, які забраў жыцці дзесяці чалавек.