Чакалі дзевяцёх, а выйшлі сямёра

Дадаліся фотаздымкі Юліі Дарашкевіч

Праз судовую памылку двое асуджаных за Дзень Волі правядуць ноч на Акрэсьціна.

04.04.2008 / 19:28

Сёньня ўвечары выйшлі на волю сямёра асуджаных на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у Дні Волі:

Ігар Панфілаў, Андрэй Салангін, Аляксандар Станкевіч, Яўген Афнагель, Алесь Ванчук, Максім Вінярскі і Кася Галіцкая.

Меліся таксама выйсьц Арцём Скарабагаты і Зьміцер Курза, але ім давядзецца ноч правесьці на Акрэсьціна.

Аказалася, што судзьдзя ўпісала ў пастанову суду дзень затрыманьня 26 сакавіка, а не 25‑га.

ЯС


Пасьля 10-ці сутак арышту на волю выйшла Кася Галіцкая з Маладога Фронту