У МНС просяць не тэлефанаваць на нумар 101 з пытаннямі пра СМСкі ад гарвыканкама
14.01.2016 / 18:56
Рашэнне аб рассылцы СМС з просьбай расчысціць снег прымала камісія па надзвычайных сітуацыях пры Мінгарвыканкаме, паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Дэмбоўскі.
«Было рашэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях, пасля чаго яно было адпраўлена мабільным аператарам», — сказаў ён.
Тэкст паведамлення, паводле слоў Дэмбоўскага, таксама складаўся камісіяй і быў разасланы аператарам. У прыватнасці, на мабільныя тэлефоны мінчан з нумара 101 прыходзяць паведамленні з тэкстам: «Пераканаўча просім прыбраць снег з машынамесцаў і ў дварах. Гарвыканкам».
У той жа час прадстаўнік мінскага ўпраўлення МНС адзначыў, што мінчане пачалі тэлефанаваць на лінію 101 з дадатковымі пытаннямі аб СМС і просьбе гарвыканкама, што абцяжарвае працу службы. У МНС нагадваюць, што лінія 101 прызначана толькі для экстранных званкоў.
У прэс-службах мабільных аператараў «МТС» і velcom паведамілі, што гэтыя СМС аператары рассылаюць бясплатна. У выбарку трапілі толькі абаненты з Мінска.