Паліцыя абвергнула паведамленні СМІ аб згвалтаванні расійскай дзяўчынкі ў Берліне

Выпадку з выкраданнем і згвалтаваннем у Берліне рускай дзяўчынкі, пра які паведамілі многія расійскія СМІ, не было. Пра гэта DW заявілі ў паліцыі.

17.01.2016 / 21:18

У паліцыі Берліна DW афіцыйна абверглі інфармацыю, апублікаваную шэрагам расійскіх СМІ аб тым, што ў сталіцы Германіі ўцекачы нібыта згвалтавалі 13-гадовую дзяўчынку з сям'і рускіх немцаў.

Па выніках расследавання, не мела месца ні выкраданне, ні згвалтаванне», - заявіла DW ў нядзелю, 17 студзеня, прадстаўніца прэс-службы берлінскай паліцыі Кэрстын Ісмер. Больш падрабязную інфармацыю аб ходзе расследавання яна не паведаміла.

Раней шэраг расійскіх СМІ распаўсюдзілі інфармацыю аб тым, што 11 студзеня ў берлінскім раёне Фрыдрыхсфельде некалькі бежанцаў з арабскіх краін выкралі і згвалцілі дзяўчынку з сям'і выхадцаў з Расіі. Таксама сцвярджалася, што паліцыя нібыта не займаецца расследаваннем гэтага выпадку.