Лапы, чубчыкі і хвасты

Высьвятлілася, што браты нашыя меншыя ідуць у лапу з модай. Яны карыстаюцца касмэтыкай, паслугамі адмысловых цырульнікаў і мадэльераў. Фотарэпартаж Юліi Дарашкевіч зь Міжнароднай выставы сабак.

07.04.2008 / 23:05

Высьвятлілася, што браты нашыя меншыя ідуць у лапу з модай. Яны карыстаюцца касмэтыкай, паслугамі адмысловых цырульнікаў і мадэльераў. Фотарэпартаж Юліi Дарашкевіч з Міжнароднай выставы сабак.


Амэрыканскі кокер-спаніэль Джэсіка

Гэты вялікі пудзель мужна трываў экспэрымэнты з валасамі

А гэты круціўся як вужака на патэльні

Мальтыйская балонка Джой

Камандор Фаня ростам з гаспадара

Керн-тэр'ер Цімоша

Самымі гламурнымі былі ёркшырскія тэр'еры. Іх увесь час прычосвалі, завязвалі банцікі і бігудзі

А Луні аддае перавагу не бігудзям, а модным фрызурам і джынсе

Алеся і яе гламурныя гадунцы