Сям'я гандбольных заўзятараў з Беларусі трапіла ў аўтааварыю ў Польшчы: загінула жанчына, яе сын у цяжкім стане

23.01.2016 / 18:06

Сям'я беларускіх заўзятараў трапіла ў аўтакатастрофу па дарозе ў польскі горад Катавіцэ на чэмпіянат Еўропы-2016 па гандболе сярод мужчынскіх каманд. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Беларускай федэрацыі гандбола.

ДТЗ здарылася 15 студзеня. Сям'я на ўласным аўтамабілі ехала заўзець за зборную Беларусі і трапіла ў аварыю.

У выніку ДТЗ загінула жонка балельшчыка, а яго сын атрымаў раненні. Ён праапераваны і знаходзіцца ў шпіталі горада Лодзь. Яго стан стабільна цяжкі.

Калектыў Беларускай федэрацыі гандбола, трэнерскі штаб і гульцы нацыянальнай зборнай, заўзятары выказваюць глыбокія спачуванні сям'і загінулай.