Нафта вырасла да 32 за бараль, і даляр на таргах упаў амаль на 350 беларускіх рублёў

25.01.2016 / 12:36

На таргах у Мінску на БВФБ 25 студзеня даляр ЗША апусціўся на 349 рублёў (-1,65%) да 20 746 беларускіх.

Еўра знізіўся на 384 рублі (-1,68%) да 22 425.

Расійскі рубель вырас 4,6 рубля (+1,76%) да 266,6.

* * *

У чацвер, 21 студзеня, даляр рэкордна падаражэў, адразу на 1 103 рублі да 21 564. У пятніцу даляр патаннеў на 469 рублёў, сёння зноў адбываецца ўмацаванне беларускага рубля.

* * *

Сённяшні рост расійскага і беларускага рубля звязаны з ростам цэн на нафту на сусветных рынках. За пятніцу— панядзелак Брэнт падаражэў з 27 да 32 даляраў за бараль.