Лукашэнка сёння будзе прымаць даверчыя граматы паслоў: ад Брытаніі да КНДР

25.01.2016 / 10:48

Аляксандр Лукашэнка сёння прыме даверчыя граматы паслоў дзесяці замежных дзяржаў.

У прыватнасці, даверчыя граматы ўручаць надзвычайныя і паўнамоцныя паслы Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Венесуэлы, Індыі.

Акрамя таго, кіраўнік краіны прыме даверчыя граматы кіраўнікоў дыпламатычных місій, якія будуць працаваць у Беларусі па сумяшчальніцтве — Албаніі, КНДР, Перу, ПАР, Сьера-Леонэ, Швейцарыі.