ЕС не разглядае магчымасць прыпынення дзеяння Шэнгену
25.01.2016 / 11:06
Еўрасаюз не разглядае магчымасць прыпынення дзеяння Шэнгенскага пагаднення ў сувязі з міграцыйным крызісам.
Пра гэта заявіў еўракамісар па пытаннях міграцыі, унутраных справах і грамадзянстве Дзімітрыс Аврамопулас пасля прыбыцця на нефармальную сустрэчу міністраў унутраных спраў і юстыцыі.
«Мы не абмяркоўваем нічога такога», — паведаміў ён журналістам.