У Мінску затрымалі педафіла, які спакушаў 10-гадовых хлопчыкаў
Ён завабліваў дзяцей да дома цукеркамі і бясплатным інтэрнетам.
25.01.2016 / 11:40
У Мінску па падазрэнні ў здзяйсненні распусных дзеянняў у дачыненні да малалетніх затрыманы мужчына.
У аператыўна-дзяжурную службу Кастрычніцкага РУУС сталіцы звярнуліся бацькі двух хлопчыкаў 10-ці гадоў і паведамілі пра тое, што ў іх дзяцей на мабільных тэлефонах маюцца фота- і відэаматэрыялы інтымнага характару з удзелам непаўналетніх.
Да праверкі і высвятлення усіх абставінаў гэтага факту прыступілі супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Кастрычніцкага РУУС сталіцы. Па выніках праверачных мерапрыемстваў аператыўнікамі была ўстаноўлена асоба 40-гадовага мінчука, які частуючы прысмакамі і пад выглядам прадастаўлення бясплатнага Інтэрнэту запрашаў дзяцей да сябе дадому і здзяйсняў распусныя дзеянні. Са словаў пацярпелых, мужчына дэманстраваў фота і відэа матэрыялы, якія згодна з заключэннем мастацтвазнаўчай экспертызы з'яўляюцца парнаграфічнымі. Затым зламыснік распранаўся і дэманстраваў свае геніталіі, і прапаноўваў легчы з ім у ложак.
Супрацоўнікамі міліцыі мужчына быў затрыманы па месцы жыхарства ў Кастрычніцкім раёне.
У дачыненні да затрыманага раённым аддзелам Следчага камітэта распачатыя крымінальныя справы па ч.2 арт.169 («Распусныя дзеянні»), ч.3 арт. 343 («Распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Па словах начальніка АНіСГЛ Кастрычніцкага РУУС Артура Каралёва, бацькі заўсёды павінны быць у курсе, чым занята дзіця, уключаючы школу, секцыю, гурткі, хобі ды іншыя яго заняткі і інтарэсы. Бацькі павінны ўмець распазнаваць трывожныя сігналы, што сыходзяць ад дзіцяці.
У выпадку, калі Вы сталі сведкам такіх фактаў, ці Вам што-небудзь пра іх вядома, неадкладна паведамляйце ў Кастрычніцкае РУУС па тэл. 8 (017) 226-20-88 або 102.