Нашчадак гераічнага стагоддзя: Падарожнік Генры Уорслі памёр пасля спробы перасекчы Антарктыду

Да канца маршруту ён не дайшоў 50 км.

25.01.2016 / 14:28

thetimes.co.uk

Брытанскі падарожнік Генры Уорслі, які спрабаваў у адзіночку перасекчы Антарктыку, памёр у шпіталі, куды трапіў з-за знясілення арганізма. Уорслі быў шпіталізаваны ў пятніцу, 22 студзеня. Да гэтага моманту адзіночнае падарожжа працягвалася 71 дзень.

Пераход праз Антарктыку Уорслі здзяйсняў без якой-небудзь дапамогі. Раней нікому не ўдавалася здзейсніць такое падарожжа.

Да канца маршруту Уорслі не дайшоў каля 50 кіламетраў.

Ён паспеў прайсці больш 1460 кіламетраў, перш чым выклікаць дапамогу з-за дрэннага надвор'я і знясілення арганізма.

Нашчадак гераічнага стагоддзя: гісторыя жыцця Генры Уорслі