На Даўмана трамвай наехаў на 80-гадовую бабулю. Яна ў бальніцы

25.01.2016 / 14:36

Аварыя адбылася 23 студзеня, у суботу, каля 10.00.

— Пажылая жанчына пераходзіла праезную частку вуліцы Даўмана ў Мінску па рэгуляваным пешаходным пераходзе на зялёнае святло святлафора. Калі бабулька перасякала трамвайныя шляхі на яе наехаў трамвай, — распавялі ў АДАІ Цэнтральнага раёна. — Відавочцы паведамілі, што калі пешаход ішла праз трамвайныя шляхі, на святлафоры было ўжо чырвонае святло.

Бабуля атрымала траўмы і была дастаўлена ў бальніцу.