Курс даляра ў Расіі знізіўся да 76 рублёў

28.01.2016 / 12:26

Курс даляра ў ходзе таргоў на Маскоўскай біржы ў чацвер знізіўся да 76,71 рубля. Еўра апусціўся да 83,56 рубля.

Умацаванне расійскай валюты адбываецца на фоне росту цэнаў на нафту. 27 студзеня цана бараля паўночнаморскай маркі Brent ўзнімалася вышэй за 33 даляры.