Прыпыненая першая з крымінальных справаў
15 красавіка была прыпыненая першая з крымінальных справаў за «дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі». Пагроза крымінальнага працэсу перастала вісець над жодзінскімі юнакамі Сержуком Гудзіліным, Алесем Чарэйкам, Яўгенам Ваўкаўцом.
29.04.2006 / 01:01

Зрэшты, сьледчы Міхаіл Кузьняцоў заявіў хлопцам, што справа не закрытая, а толькі прыпыненая і можа быць адноўленая ў кожны момант. Матывацыі прыпыненьня крымінальнага перасьледу актывісты ня ведаюць дагэтуль: афіцыйныя дакумэнты ўсё яшчэ ідуць поштай.
«У запасе» ў жодзінскіх праваахоўнікаў яшчэ засталася справа Паўла Красоўскага: яго вінавацяць у абразе дзяржаўных асобаў, дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі ды ўхіленьні ад выклікаў на допыт. Сам Красоўскі хаваецца ад міліцыянтаў.
С.Гудзілін расказаў таксама, што ў Жодзіне зьявіліся ўлёткі нейкага «беларускага аддзелу Славянскага Саюзу», а 22 красавіка на байкерскім фэсьце невядомыя спрабавалі справакаваць моладзевых актывістаў на бойку. Пры гэтым адзін з нападнікаў здымаў падзеі на лічбавую фатакамэру.