ЧЕ па гандболе: Зборная Германіі прайшла ў фінал у авертайме. Нарвегія падала пратэст
30.01.2016 / 10:05
Зборная Нарвегіі па гандболе падала пратэст пасля паўфіналу, які адбыўся ўчора, 29 студзеня, перадае pressball.by.
У паўфінале чэмпіянату Еўропы ў Польшчы зборная Германіі толькі ў авертайме перамагла каманду Нарвегіі — 34:33.
Саступіўшы адзін бал, зборная Нарвегіі пасля матчу падала пратэст, адзначыўшы, што супернікі парушылі правілы напрыканцы сустрэчы: пасля пераможнага гола Хэфнера на пляцоўцы аказалася восем нямецкіх гульцоў.
Рашэнне па гэтым пратэсце будзе агучана сёння да 12:00.
Пераможца гэтага паўфіналу сустрэнецца з пераможцам пары Іспанія—Харватыя.