Расійскі палярнік, які скарміў выбухоўку мядзведзю, можа сесці на тры гады

31.01.2016 / 09:21

У сацсетках збіраюць подпісы пад петыцыяй з патрабаваннем прыцягнуць да крымінальнай адказнасці вінаватага ў жорсткім забойстве белай мядзведзіцы на расійскім востраве Урангеля. 

Гэта відэа і абурыла, і шакавала: у Арктыцы на востраве Урангеля па будпляцоўцы кідаецца мядзведзь з акрываўленай мордай. Кадры расправы над драпежнікам выклаў у інтэрнэт Галіна Асколкава. У яе на гэтай будоўлі працуе сын, ён і распавёў - мядзведзіцу дзеля жарту накармілі выбухоўкай. У відавочцаў зусім іншая версія: маўляў, узрыўпакет мядзведзю кінулі не дзеля забавы.

Востраў Урангеля - гэта яшчэ і запаведнік, і цяпер інспектары высвятляюць, хто падняў руку на чырванакніжнагамішку.

Аляксандр Груздзеў, дырэктар запаведніка «Востраў Урангеля»: «Усе тлумачальныя, якія ў нас ёсць, паказваюць, што мядзведзь паводзіў сябе неагрэсіўна. Прамой пагрозы чалавеку не было. Натуральна, раз яго прыкармілі, ён ужо нікуды не ўцячэ і не сыдзе, ён вернецца назад і будзе вяртацца назад».

Кухара, які кінуў у мядзведзя петарду, з будоўлі звольнілі, але так лёгка ён, падобна, не абыдзецца. Яму пагражае 3 гады турмы або штраф да мільёна расійскіх рублёў.