Цела беларуса са слядамі пабоеў і ін'екцый наркотыкаў знойдзенае ў цэнтры Масквы

03.02.2016 / 11:39

Цела грамадзяніна Беларусі са слядамі пабоеў і ін'екцый наркотыкаў знойдзенае ў будынку культурнага цэнтра Вышэйшай школы эканомікі ў цэнтры Масквы. 

«Цела мужчыны было знойдзенае раніцай 2 лютага ў адміністрацыйным будынку на вуліцы Варанцова Поле ў памяшканні распранальні. Побач з целам выяўлены шпрыц з наркатычным рэчывам», — паведаміў прадстаўнік праваахоўных органаў Масквы. 

На падставе гэтага факта следчыя органы пачалі праверку, вырашаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы.