Нікаліч сышоў з БАТЭ ў «Хапаэль» (Тэль-Авіў)
03.02.2016 / 11:58
Сербскі паўабаронца БАТЭ Нёманя Нікаліч падпісаў кантракт з «Хапаэлем» з Тэль-Авіва.
«Пасля пераходу ў новы клуб у мяне шмат матывацыі, каб дапамагчы камандзе і ўнесці свой уклад з дапамогай досведу, які я набыў. «Хапаэль» з Тэль-Авіва — гэта моцны ізраільскі клуб, які вядомы ў Еўропе. І я ўпэўнены, што ўся клубная структура: адміністрацыя, супрацоўнікі, гульцы і заўзятары зробяць усё, каб паправіць наша турнірны стан» — сказаў Нікаліч.
Кантракт з футбалістам разлічаны на паўтара года з магчымасцю падаўжэння дамовы яшчэ на адзін год. БАТЭ мае намер выручыць за Нікаліча 330 тыс. еўра.
***
У гэта міжсезонне ў «Кёльн» перайшоў Філіп Младэнавіч, у «Хапаэлі» з Хайфы будзе гуляць Дзмітрый Бага, Аляксандр Глеб вярнуўся ў турэцкі «Генчлербірлігі», Ілля Алексіевіч перайшоў у грэчаскі «Панэтолікас», завяршыў кар'еру Дзмітрый Ліхтаровіч.
Заключыў кантракт з БАТЭ серб Мірка Іваніч.