Лаўроў: Падстаў для спынення аперацыі ў Сірыі няма

Кіраўнік МЗС Расіі заявіў, што не бачыць падстаў для спынення ваеннай аперацыі ў Сірыі.

03.02.2016 / 12:16

«Расійскія авіяўдары не спыняцца, пакуль мы рэальна не пераможам тэрарыстычныя арганізацыі ІДІЛ і «Джабхат ан-Нусра». І я не разумею, чаму гэтыя авіяўдары павінны спыніцца», — сказаў міністр.

Паводле яго слоў, Масква гатовая каардынаваць намаганні па барацьбе з тэрарызмам з кааліцыяй на чале з ЗША, нягледзячы на пытанні да яе легітымнасці.

«Адзіная існая праблема заключаецца ў недахопе легітымнасці дзеянняў узначаленай ЗША кааліцыі: у іх ёсць на гэта санкцыя ўладаў Ірака, але пры гэтым яе няма ад уладаў Сірыі», - сказаў Лаўроў.

Міністр таксама заявіў, што Расія настойвае на перакрыцці кантрабанды праз турэцка-сірыйскую мяжу. Гэта, паводле яго слоў, з'яўляецца ключавой умовай для спынення агню ў Сірыі.