Парашэнка: Імавернасць адкрытай вайны з Расіяй павялічылася

Прэзідэнт Украіны заявіў, што Расія вядзе падрыхтоўку да вайсковага ўварвання ва Украіну і верагоднасць адкрытага канфлікту цяпер вышэйшая, чым у мінулым годзе.

03.02.2016 / 12:19

У інтэрв'ю германскаму выданню Bild ён зноў абвінаваціў Расію ў тым, што яна нясе пагрозу як Украіне, так і еўрапейскім краінам.

Пры гэтым ён заявіў, што на тэрыторыі Украіны цяпер знаходзіцца восем тысячаў расейскіх вайскоўцаў, а на мяжы створана новая расійская вайсковая база.

«Расія шмат інвестуе ў падрыхтоўку да вайны, і мы не атрымліваем з гэтай нагоды ніякіх тлумачэнняў», — сказаў прэзідэнт Украіны.