Святлана Алексіевіч пра Аляксандра Мілінкевіча

на старонках НН 10 і 100 гадоў таму

03.02.2016 / 13:26

Дзвінск. Віцебская губерня. У чым ёсць прыбытак? У піўных. Растуць як грыбы найбольш па краёх горада, дзе жыве самая бедната, каторая астаўляе там апошнія капейкі.

«НН». №5. 1911. 

Святлана Алексіевіч пра Аляксандра Мілінкевіча. «Я бачу, што з’явіўся годны, нармальны чалавечы твар. Ён адпавядае часу і драматычным падзеям, якія ў нас адбудуцца незалежна ад таго, зменіцца гэтая ўлада ці застанецца. У ягонай пластыцы, забытай у нас інтэлігентнасці для мяне ёсць пэўная надзея. Чакала грамадства Лукашэнку — яно яго атрымала. А цяпер грамадства поўнае новых чаканняў, яшчэ неасэнсаваных, схаваных».

«НН», №5, 2006