У «ЛНР» забаранілі Бі-бі-сі і «Радыё Свабода»

04.02.2016 / 07:33

Кіраўніцтва самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» распарадзілася заблакаваць на падкантрольнай яму тэрыторыі 113 інтэрнэт-рэсурсаў, уключаючы сайт Бі-бі-сі, украінскія версіі Forbes, РБК і радыё «Свабода».

Падставай забароны называецца парушэнне вышэйадзначанымі выданнямі «заканадаўства Луганскай народнай рэспублікі», а таксама неабходнасць «гарантавання нацыянальнай бяспекі»