Цана Brent узляцела вышэй за $35 на фоне рэзкага паслаблення даляра
04.02.2016 / 07:52
Цана нафты маркі Brent узляцела больш чым на 7,5%, перавысіўшы адзнаку $ 35. Гэта адбылося на фоне падзення даляра да іншых валют, якое Bloomberg назваў самым рэзкім за 7 гадоў
Цана красавіцкіх ф'ючарсаў на нафту паўночнаморскай маркі Brent на лонданскай біржы ICE пераадолела адзнаку ў $35 за бараль. У 7:45 Brent таргавалася ля адзнакі $ 35,25, што на 7,5% перавышае ўзровень папярэдняга закрыцця таргоў.
Рост цэнаў на амерыканскую Texas light sweet перавысіў 9,5%. На закрыцці таргоў бараль WTI каштаваў $ 32,75 за бараль.
Скачок сусветных коштаў на нафту адбыўся на фоне моцнага паслаблення амерыканскай валюты. Як адзначае Bloomberg, спасылаючыся на ўласны Dollar Spot Index, падзенне даляра стала самым рэзкім з сакавіка 2009 года.