П'яны 16-гадовы падлетак разам са сваім сябрам забіў прабабулю
04.02.2016 / 09:46
Здарэнне адбылося ў в. Гоцк Салігорскага раёна, паведамляе прэс-служба міліцыі.
Там у сваёй хаце са слядамі збіцця быў знойдзены труп жанчыны, 1929 г.н.
Устаноўлена, што яе 2 лютага ў 22.00 у сварцы, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, забілі праўнук з сябрам, абодва 1999 г.н. Яны затрыманыя.