Ананіч заклікае мясцовыя газеты нарошчваць эфектыўнасць свайго кантэнту

04.02.2016 / 11:46

Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч заклікае мясцовыя газеты нарошчваць эфектыўнасць свайго кантэнту. Пра гэта яна заявіла сёння на калегіі ведамства.

Лілія Ананіч адзначыла, што ў цэлым мясцовыя газеты адчуваюць сябе цалкам ўпэўнена - па выніках 2015 года прыбыткова спрацавалі 94 рэдакцыі. «Разам з тым іх задача - нарошчваць эфектыўнасць свайго кантэнту», - падкрэсліла міністр.