Яшчэ раз пра «тэатралаў»
04.02.2016 / 12:42
Ліцэісты Гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа пратэстуюць каля будынка, патрабуюць пакінуць яго за Ліцэем.
Пад'язджае начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мінгарвыканкама, і да ліцэістаў:
— Дзе Якуб Колас? Паклічце.
— Дык няма яго.
— А дзе ён.
— Памёр.
— А хто акцыю арганізуе? Паклічце яго брата.