ЗВР Беларусі за студзень скараціліся на 149 млн даляраў
05.02.2016 / 15:05
Па выніках студзеня 2016 года золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ скараціліся на 149,0 млн даляраў ЗША і, па папярэдніх звестках, на 1 лютага 2016 г. склалі 4 026,8 млн даляраў ЗША ў эквіваленце. У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў зменшыўся на 192,0 млн. долараў ЗША і на 1 лютага 2016 г. склаў 4 275,7 млн. даляаў ЗША ў эквіваленце, паведамляе прэс-служба Нацбанка.
На зніжэнне аб'ёму золатавалютных рэзерваў паўплывала пагашэнне Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме.
Падтрыманню золатавалютных рэзерваў спрыяла паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, павелічэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў, а таксама паступленнi ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.