На выставе ў Маскве дэманструюць аспірын у таблетках з выявай Лукашэнкі ФОТАФАКТ
У Маскве ў «Мультымедыя-Арт-Музеі» праходзіць выстава «Пазл» калекцыянера сучаснага мастацтва П'ера Брашэ. Беларускую аўдыторыю на ёй можа зацікавіць адзін цікавы экспанат.
06.02.2016 / 19:51
Фота: instagram.com/olgaoleinik
На адным са стэндаў размешчана інсталяцыя з таблеткамі «Аспірын», на якія тэхналогіяй нанадруку нанесеныя розныя ўзоры. На адным з такіх камплектаў таблетак размешчаны фотаздымак Аляксандра Лукашэнкі.
Француз П'ер Брашэ — выдавец, мецэнат, тэлевядучы, калекцыянер і вялікі прыхільнік сучаснага мастацтва. У 1989 годзе, прыехаўшы ў СССР, П'ер пазнаёміўся з савецкім андэграўндам. Яго ідэі настолькі захапілі маладога мастацтвазнаўцу, што ён вырашыў збіраць новую калекцыю — постперабудоўчага мастацтва Расіі і былога СССР.