Уладзімір Лобач. Памежнае

07.02.2016 / 20:29

Бальшак. Туман. Размытая карцінка…
Кірыліца скідаецца ў лацінку
на прыдарожных шыльдах і рэкламе,
наўкол даліна, едзеш, нібы ў яме,
дзе нават рэкі не малююць берагоў
ні для тутэйшых, ні для іх багоў,
а проста працякаюць па нізіне.
Гамоніць «Racyja» ў машыне
ды прападае за наступнай павароткай,
яно не дзіва — бо ланцуг кароткі
для беларусаў, нават «незалежных»,
што за мяжой, што на памежжы…