Машыны ператварыліся ў груду металу пасля сутыкнення лоб у лоб у Мінскім раёне

08.02.2016 / 10:02

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося сёння раніцай на дарозе Мінск — Калачы — Мядзел. Праваахоўныя органы пры дапамозе сведак і ўдзельнікаў ДТЗ аднавілі карціну здарэння.

Кіроўца «Пежо», мінчанін 1957 года нараджэння, падчас абгону выехаў на сустрэчную і сутыкнуўся з аўтамабілем «Волга», у якім ехала маладая сям'я. Ад удару абедзве машыны ператварыліся ў груду металу.

У момант ДТЗ кіроўца і пасажырка «Волгі» былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Медыкі шпіталізавалі іх з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Выратаваць жыццё кіроўцы «Пежо» не ўдалося.

Па факце ДТЗ з гібеллю чалавека следчыя праводзяць праверку.