Трэцяе затрыманьне Шыманскага
24 красавіка міліцыянты затрымалі ў цэнтры Менску Ільлю Шыманскага. 18-гадовага абаронцу намётавага мястэчка пазналі і правялі надгляд. У кайстры Шыманскага знайшлі ўлёткі з заклікам прыйсьці на Чарнобыльскі шлях: гэтага было дастаткова для затрыманьня.
29.04.2006 / 01:18

Іроніяй лёсу Шыманскі літаральна за 2 сутак да таго выйшаў з турмы на Акрэсьціна: там ён адбываў свой другі тэрмін за апошні месяц. Першы раз яго асудзілі на 10 сутак за ўдзел у намётавым гарадку (сядзеў у Жодзінскай турме). Другі — на 15 сутак за ўдзел у антыінаўгурацыйнай акцыі КХП БНФ 7 красавіка. Малады актывіст зь Бярозы не належыць ні да якой партыі.
У камэры ён сядзеў з двума актывістамі КХП БНФ: Юр’ем Беленькім і Ўладзімерам Мікалаевым. Зь іх толькі Беленькі — «палітык са стажам». Двое астатніх куды маладзейшыя. 18 гадоў мае Ільля Шыманскі, 19 гадоў акурат у дзень свайго вызваленьня адзначыў студэнт будаўнічага факультэту БНТУ У.Мікалаеў.