Помста на 70 мільёнаў. Дзяўчыне распісалі ўвесь новы аўтамабіль абразамі ФОТЫ

08.02.2016 / 22:07

Распісаны фарбай «Нісан» быў заўважаны на сэрвісным цэнтры маркі ў Мінску — кіроўца-дзяўчына прыехала на перафарбоўку аўто. З дапамогай балончыка з чырвонай фарбай на кузаў нанеслі абразы. Цяпер на аўтамабілі красуюцца надпісы «Пляткарка», «паклёпніца» і г.д.

@Ya_Bankovskaya, twitter.com

Па словах прадстаўнікоў афіцыйнага СТА дылера, працы па поўнай перафарбоўцы аўтамабіля будуць каштаваць каля 70 млн рублёў.

Ці звярталася ўладальніца ў міліцыю па факце пашкоджання маёмасці — невядома.

@Ya_Bankovskaya, twitter.com

@Ya_Bankovskaya, twitter.com