Таргі на японскай біржы пачаліся з абвалу на 5%

09.02.2016 / 07:34

У аўторак на адкрыцці таргоў на японскай біржы індэкс Nikkei абваліўся адразу на 5%.

Упершыню ў гісторыі даходнасць па дзесяцігадовых японскіх дзяржаўных аблігацыях, якія заўсёды лічыліся надзейнай інвестыцыяй, звалілася да 0%.

Аўстралійскі індэкс ASX асеў на 2,1%.

Глыбокі мінус быў практычна непазбежны на азіяцкіх рынках пасля таго, як напярэдадні еўрапейскія біржы скончылі гандаль рэзкім падзеннем індэксаў на фоне асцярог аб запаволенні росту сусветнай эканомікі і падзенні цэнаў на нафту.

Аднак некалькі буйных гандлёвых пляцовак у аўторак закрытая ў сувязі са святкаваннем Кітайскага новага года.

Бі-бі-сі