Затрыманьні флэш-мобэраў

Увечары 11 красавіка спэцназаўцы затрымалі дзяўчат і юнакоў, якія ўсклалі кветкі на Кастрычніцкім пляцы недалёка ад месца, дзе стаяў намётавы гарадок. Затрыманыя Сяргей Жук, Яўген Ёкша, Вольга Корсак, Сьвятлана Цімкоўская, Антон Смоліч, Алена Дземідоўская — абаронцы намётавага мястэчка.

29.04.2006 / 01:18

12 красавіка міліцыянты і спэцназаўцы затрымалі 12 удзельнікаў флэш-мобу «Першы касманаўт незалежнай Рэспублікі Беларусі». Сярод затрыманых — Яўген Ёкша, Наста Коршун, Ірына Завадзкая, Аляксандар Дзешчыц, Аляксей Янушэўскі, Аляксей Казулін (пляменьнік экс-кандыдата на прэзыдэнта).

21 красавіка ў цэнтры Менску супрацоўнікі АМОНу затрымалі 5 маладых хлопцаў і дзяўчат: увагу праваахоўнікаў прыцягнула тое, што маладыя людзі былі апранутыя ў джынс і мелі пры сабе балёнікі й сьцяжкі з сымболікай Эўразьвязу. Імёны затрыманых: Вольга Сакалова, Лера Хоціна, Аляксей Мікульчык, Сяргей Кулінчэнка, Яраслаў Грышчэня. На В.Сакалову склалі пратакол за распаўсюд друкаванай прадукцыі. Пасьля таго як затрыманых адпусьцілі, А.Мікульчыка па нейкім часе зноў затрымалі на плошчы Якуба Коласа разам зь яшчэ адным абаронцам намётавага гарадка, Міхаілам Ліцьвінавым.

У гэты дзень быў затрыманы таксама журналіст расейскай газэты «КоммерсантЪ» Вадзім Доўнар: на яго склалі пратакол за хуліганства. Журналісту загадалі зьявіцца ў Ленінскі РУУС Менску 26 красавіка.